Палітвязню Змітру Бандарэнку не далі інваліднасць

Пра гэта Хартыі-97 паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка. Яна сустрэлася з мужам, які знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі. Са словаў жанчыны, Зміцер пачуваецца па-ранейшаму кепска. Яму баліць паясніца, асабліва па раніцах. Тры тыдні запар ён мае падвышаны ціск.

Пасля аперацыі на пазваночніку яму павінны рабіць фізіяпрацэдуры, але гэтага няма. Змітра Бандарэнку ў турме агледзела камісія, якая вырашае пытанне аб прызнанні яго інвалідам. Спецыялісты адмовіліся даць палітвязню інваліднасць і сказалі, што для гэтага ён павінен быць без нагі. Пры гэтым камісія прызнала, што Бандарэнку павінны аказваць патрэбную медыцынскую дапамогу за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі