Палкоўнік Яўген Полудзень вызвалены ад пасады
Прэзідэнцкім указам яго знялі з пасады намесніка міністра ўнутраных справаў і звольнілі з органаў унутраных справаў.
Прычына — здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка ўнутраных справаў, інфармуе БЕЛТА.
Яўген Полудзень падазраецца ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер палкоўнік знаходзіцца пад вартай.