Палову мінскіх білбордаў зойме патрыятычная рэклама
Рэкламшчыкаў абавязалі бясплатна размясціць рэкламу, закліканую аб'яднаць беларусаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. З-за гэтага яны могуць страціць 1 мільён д
Сталічныя білборды будуць рэкламаваць патрыятызм. У лістападзе-снежні
палову з іх зоймуць ідэалагічныя плакаты. Такое распараджэнне даў
Мінгарвыканкам — праўда, толькі ў вуснай форме. Плакаты будуць
друкавацца за кошт бюджэту накладам 800 экземпляраў. Патрыятызм
праявіцца ў 13 відах.
Некаторыя
з плакатаў ужо з’явіліся ў Мінску. Астатнія цяпер друкуюць, распавёў
Еўрарадыё кіраўнік партала marketing.by Сяргей Скараход.
Сяргей Скараход: “Нарада
ў Мінгарвыканкаме была на мінулым тыдні. Проста сабралі і вусна
паведамілі, як гэта звычайна здараецца. Цяпер ідзе друк білбордаў, і яны
паступаюць на развеску ўладальнікам канструкцый”.
Аддаць
білборды пад дзяржаўныя плакаты рэкламшчыкі вымушаныя задарма. Праз гэта
яны згубяць немалыя сродкі. Паводле словаў Сяргея Скарахода, гэта
мінімум 250 тысяч долараў. Аднак сума можа быць куды большай.
“Прадстаўнікі
рынку кажуць, што гэта не менш за 1 мільён долараў. Бо ў другой палове
снежня ніхто ўжо не будзе вешаць плакаты. Губляецца яшчэ палова месяца. А
ў студзені рэклама ўжо не размяшчаецца, надыходзіць мёртвы сезон”.
Адзінае
паслабленне, якое чакае ўладальнікаў шчытоў, — іх вызваляць ад пошліны
за выкарыстанне гарадской прасторы. Праўда, толькі за тыя білборды, на
якіх месціцца сацыяльная і патрыятычная рэклама.
Між іншым, самі
рэкламшчыкі пазбягаюць размоў на тэму "бясплатных" патрыятычных
білбордаў. У адной з кампаній Еўрарадыё распавялі, што пад дзяржаўную
рэкламу яны адвялі 40 шчытоў. Аднак колькі з-за гэтага страцяць,
трымаецца ў сакрэце.
“Мы нікому не даем такую інфармацыю. Мяркую, вы разумееце, чаму”.
Адмовіцца ад размяшчэння патрыятычных білбордаў рэкламшчыкі не могуць, упэўнены Сяргей Скараход.
Сяргей Скараход: “Усе
не першы дзень працуюць на гэтым рынку, і ніхто не будзе адмаўляцца, бо
ў будучыні гэта будзе даражэй. Хто будзе адмаўляцца — адпаведна будзе
запушчаны пэўны механізм. Могуць не даць дадатковых месцаў, калі будуць
падаваць заяўкі”.
Але галоўная праблема, на думку Сяргея Скарахода, — дызайн плакатаў. Яны выглядаюць вельмі дрэнна, лічыць эксперт.
Фота: marketing.by
Некаторыя з плакатаў ужо з’явіліся ў Мінску. Астатнія цяпер друкуюць, распавёў Еўрарадыё кіраўнік партала marketing.by Сяргей Скараход.
Сяргей Скараход: “Нарада ў Мінгарвыканкаме была на мінулым тыдні. Проста сабралі і вусна паведамілі, як гэта звычайна здараецца. Цяпер ідзе друк білбордаў, і яны паступаюць на развеску ўладальнікам канструкцый”.
Аддаць білборды пад дзяржаўныя плакаты рэкламшчыкі вымушаныя задарма. Праз гэта яны згубяць немалыя сродкі. Паводле словаў Сяргея Скарахода, гэта мінімум 250 тысяч долараў. Аднак сума можа быць куды большай.
“Прадстаўнікі рынку кажуць, што гэта не менш за 1 мільён долараў. Бо ў другой палове снежня ніхто ўжо не будзе вешаць плакаты. Губляецца яшчэ палова месяца. А ў студзені рэклама ўжо не размяшчаецца, надыходзіць мёртвы сезон”.
Адзінае паслабленне, якое чакае ўладальнікаў шчытоў, — іх вызваляць ад пошліны за выкарыстанне гарадской прасторы. Праўда, толькі за тыя білборды, на якіх месціцца сацыяльная і патрыятычная рэклама.
Між іншым, самі рэкламшчыкі пазбягаюць размоў на тэму "бясплатных" патрыятычных білбордаў. У адной з кампаній Еўрарадыё распавялі, што пад дзяржаўную рэкламу яны адвялі 40 шчытоў. Аднак колькі з-за гэтага страцяць, трымаецца ў сакрэце.
“Мы нікому не даем такую інфармацыю. Мяркую, вы разумееце, чаму”.
Адмовіцца ад размяшчэння патрыятычных білбордаў рэкламшчыкі не могуць, упэўнены Сяргей Скараход.
Сяргей Скараход: “Усе не першы дзень працуюць на гэтым рынку, і ніхто не будзе адмаўляцца, бо ў будучыні гэта будзе даражэй. Хто будзе адмаўляцца — адпаведна будзе запушчаны пэўны механізм. Могуць не даць дадатковых месцаў, калі будуць падаваць заяўкі”.
Але галоўная праблема, на думку Сяргея Скарахода, — дызайн плакатаў. Яны выглядаюць вельмі дрэнна, лічыць эксперт.
Фота: marketing.by