Палякам, якія збілі беларусаў у Варшаве, пагражае да 3 гадоў турмы

“Двум мужчынам, якіх раней затрымала паліцыя, выставілі абвінавачанне ў збіцці. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі”, — распавядае Еўрарадыё прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозэк.

Нагадаем, 12 жніўня псеўдафанаты польскай "Легіі" збілі беларускіх эмігрантаў і журналістаў, якія збіраліся гуляць у футбол на арандаванай пляцоўцы. У панядзелак з’явілася інфармацыя пра затрыманне чатырох чалавек, якія ўдзельнічалі ў збіцці беларусаў. Абвінавачванні атрымалі толькі двое з іх. Ці ўдзельнічалі ў бойцы іншыя, зараз высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі