Палякі Беларусі не могуць атрымаць дапамогу на свае СМІ
Газеты, выдавецтвы і радыёстанцыі палякаў Беларусі, Украіны, Літвы, Малдовы і Латвіі ў гаротнай сітуацыі.
У гэтым годзе, большасць з іх да гэтага часу не атрымалі ніякіх сродкаў на сваю дзейнасць ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, піша Nasz Dziennik.
Грошы затрымаліся дзесьці ў МЗС з-за складанай працэдуры падзелу датацый, якая пачала працаваць у гэтым годзе.
У выніку гэтага па стане на сярэдзіну ліпеня шматлікія рэдакцыі заявілі аб часовым спыненні сваёй працы.