Палякі наладжваюць сувязі з пінскімі ўладамі
Пінскі раён наведала дэлегацыя з Польшчы. Мэтаю візіту называецца наладжванне партнёскіх сувязяў і супрацоўніцтва.
Дэлегацыя Сандамірскага павету Польшчы наведала Пінскі раён. Узначальвалі дэлегацыю стараста горада Сандамір і старшыня павятовай Рады. Польскія госці сустрэліся з прадстаўнікамі раённай "вертыкалі" і наведалі шэраг прадпрыемстваў і навучальных установаў Піншчыны.