Памёр акцёр і рэжысёр Аляксандр Колбышаў
Гэта адбылося у ноч на 30 ліпеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, тромб закупорыў сасуды.
Сябры кажуць, што Колбышаў пакутваў ад болю ў грудзях, але прычыны болю высветліць не ўдавалася.
Аляксандр Колбышаў геніяльна сыграў партызана Штыркіна ў фільме Андрэя Кудзіненкі "Акупацыя. Містэрыі", святара-паўстанца ў нашумелай “Масакры”, прыгадвае газета "Наша Ніва".
Колбышаў стварыў адзін з самых неадназначных фільмаў апошняга часу — антытаталітарную драму “Ваўкі”, якая атрымала некалькі ўзнагародаў на фестывалях у Расіі і Украіне.
Фота: gorad.by.