Памёр кардынал Казімір Свёнтэк

Кардынал Свёнтэк знаходзіўся ў пінскай бальніцы з 10 сакавіка, паведамляе catholic.by. Ён нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У выніку пераследавання рэлігіі Свёнтэк быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Вайна перашкодзіла выканаць прысуд. Аднак у 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным кругам у Інце каля Варкуты.

Выйшаўшы на волю ў 1954 г., ён апынуўся ў Пінску.

11 лютага 1999 г. кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Фактычна ўзначаліў беларускі Касцёл. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 2006 года.

Фота — catholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі