Памёр мужчына, пацярпелы ад выбуху на “Магілёўхімвалакне”
У мужчыны быў тэрмічны апёк 93% цела. Лекары аказаліся бяссільнымі, адзначае сайт магілёўскага гарвыканкама.
Нагадаем, што 24 траўня ў адным з цэхаў “Магілёўхімвалакна” 47-гадовы слесар дэмантаваў ёмістасць. Пры гэтым утварыўся выкід газапаветранага асяроддзя і адбыўся выбух. Работнік атрымаў тэрмічныя апёкі.
У пракуратуры Магілёўскай вобласці кажуць, што працы на аб’екце праводзіліся са шматлікімі парушэннямі.