Памерла адна з ахвяраў выбуху на Лынтупскім спіртзаводзе
26-гадовая жанчына памерла праз некалькі гадзін пасля дастаўкі ў лякарню.
У рэанімацыі застаецца яшчэ 48-гадовая жанчына з чэрапна-мазгавой траўмай. Яе стан ацэньваецца як стабільны, паведамляе БЕЛТА.
22-гадовая жанчына і 32-гадовы мужчына з траўмамі лёгкай ступені (апёкамі) знаходзяцца ў хірургічным аддзяленні.
Нагадаем, удзень у сераду на Лынтупскім спіртзаводзе ў Пастаўскім раёне адбыўся пажар. Пры гэтым выбухнула ёмістасць з сівушным спіртам. Траўмы атрымалі чатыры чалавекі.
Фота з месца пажару — 112.by