Памерла знакамітая кубінская дысідэнтка Лаура Полан

Полан цягам васьмі год ладзіла штотыднёвыя маршы пратэсту разам з жонкамі палітвязняў, каб дамагчыся вызвалення мужоў-дысідэнтаў з так званай “Групы-75”. Былая настаўніца іспанскай мовы і літаратуры Лаура Полан стала сусветна вядомая восем год таму, калі яе мужа разам з іншымі апанентамі рэжыму пасадзілі ў турму на 20 год.

Каб вызваліць іх з бяды, Полан заснавала групу “Жанчыны ў белым”. Удзельніцы групы кожныя выходныя выходзілі ў цэнтр Гаваны, патрабуючы вызвалення мужоў. У выніку ўсе дысідэнты былі вызваленыя, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі