Памерлі двое з пяцярых пацярпелых ад выбуху на помпавай станцыі ў Мінску
Яны памерлі ад апёкавых траўмаў. Трое жывых знаходзяцца ў лякарні.
Як інфармуе БелаПАН, у пракуратуры Мінска пачалі крымінальную справу з нагоды выбуху. Прызначана комплексная экспертыза.
Нагадаем, выбух без пажару адбыўся зранку 26 ліпеня на каналізацыйнай помпавай станцыі "Мінскводаканала" ў раёне праспекта Пераможцаў. Усе пацярпелыя — супрацоўнікі рамонтнай брыгады. Меркаванай прычынай выбуху стала парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.