Памежнікаў падняў па трывозе паветраны змей
Гродзенскі прадпрымальнік збіраўся пазабавіць унука, а сутыкнуўся з памежнікамі.
Як паведамляе партал TUT.BY, 19 жніўня Віктар Емяльяненка запусціў самаробнага паветранага змея ў раёне дачнага пасёлка Дубравушка-1 пад Гроднам. Не прайшло і паўгадзіны пасля запуску, як да гэтага месцы прыехалі вайскоўцы ў камуфляжнай форме і прымусілі спусціць "лятальны апарат" на зямлю.
Емяльяненка мяркуе, што яго паветраны змей заўважылі не з дапамогай радара, бо ў ім зусім няма металічных частак. Хутчэй за ўсё, яго заўважылі ў бінокль, хаця велічыня змея была толькі 0,5 метра.
Маёр, які быў у групе вайскоўцаў, заявіў гродзенцу, што той сваім змеем падняў па трывозе ўсіх вайскоўцаў ад Гродна да Баранавічаў. Прычым трывога зачапіла не толькі супрацьпаветраную абарону, але і лётчыкаў з памежнікамі.
Вайскоўцы параілі гродзенцу запускаць змея ў раёне возера Юбілейнага. Там, нібыта, ён не будзе замінаць памежнікам.
Фота — stupeni.name