Беларускім алімпійцам паставілі “двойку”
Першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Заічкаў назваў выступ беларускіх атлетаў нездавальняючым, а ў некаторых відах спорту — правальным.
Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму ў прыватнасці адзначыў няўдалы выступ вясляркі Кацярыны Карстэн, двухразовай чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў, якая ў Лондане засталася без медаля. Таксама Заічкаў сказаў пра кепскі выступ беларусаў у турніры па грэка-рымскай барацьбе, пакрытыкаваў і кідальніцу молата Аксану Мянькову, якая заняла толькі 7-е месца, а ў Пекіне мела “золата”, перадае БЕЛТА.
Пакуль на рахунку беларусаў 12 медалёў: 3 залатыя, 4 срэбраныя, 5 бронзавых. Нашы атлеты павінны былі прывезці з Лондану 25 медалёў.
На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 годзе наша краіна заваявала 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых), у Афінах-2004 — 15 (2, 6, 7), Сіднэі-2000 — 17 (3, 3, 11), Атланце-1996 — 15 (1, 6, 8)