Памерла найстарэйшая жыхарка ЗША — не дажыла 2 тыдні да 114-годдзя
Элсі Томпсан адышла ў лепшы свет яшчэ 21 сакавіка, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Як паведамляе Associated Press, яна жыла ў штаце Флорыда. Свайго мужа Элсі Томпсан перажыла на 27 гадоў.
Хто будзе прызнаны новым доўгажыхаром ЗША, пакуль невядома. Вядома, што на цяперашні момант найстарэйшым жыхаром Зямлі з'яўляецца 115-гадовы Дзыраеман Кімура з Японіі.
Фота — ellwoodcityledger.com