Памёр Барыс Беразоўскі

Першым інфармацыю аб смерці Беразоўскага апублікаваў яго зяць Ягор Шуппэ. Кароткі допіс "Памёр Барыс Беразоўскі" з'явіўся на старонцы Шуппэ ў facebook. Падрабязнасцяў аб акалічнасцях смерці пакуль няма. Неафіцыйная прычына - інфаркт. Паводле іншай версіі, Барыс Беразоўскі здейсніў самагубства. Яму было 67 гадоў.

Барыс Беразоўскі апошнія гады стала пражываў у Лондане, куды пераехаў пасля прыходу да ўлады ў Расіі Уладзіміра Пуціна. У часы кіравання Ельцына Беразоўскі лічыўся адным з самых уплывовых алігархаў Расіі. Масква неаднойчы патрабавала ад уладаў Вялікабрытаніі выдачы Беразоўскага, аднак безпаспяхова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі