Памёр мастак, дэкаратар і гукарэжысёр Алег Шаравараў

Мастак-пастаноўшчык, дэкаратар і гукарэжысёр Алег Шаравараў памёр 8 лістапада ў Мінску падчас здымак фільма. 18 кастрычніка яму споўнілася 50 гадоў.

Апошнім часам Алег Шаравараў актыўна працаваў у кіно. Сёлета зняўся ў расійскім серыяле “Албанец - 4”. Дагэтуль працаваў мастаком у такіх стужках як “Талаш”, “Бумеранг”, “Гульня са смерцю” і многіх іншых. Таксама Алег быў добра вядомы ў музычным асяроддзі. Не раз стаяў за гукарэжысёрскім пультам на канцэртах, сам пісаў і выконваў музыку.

Еўрарадыё спачувае блізкім і сябрам Алега Шараварава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі