Папа Рымскі ўпершыню ў гісторыі сустрэўся са сваім папярэднікам
Пантыфік Францішак у суботу, 23 сакавіка правёў сустрэчу з Бенедыктам XVI.
Гэта першы вядомы ў гісторыі выпадак, калі дзеючы кіраўнік каталіцкай царквы сустракаецца са сваім папярэднікам, перадае ВВС.
Сустрэча прайшла ў летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа непадалёк ад Рыму, дзе Бенедыкт размяшчаецца да тых часоў, пакуль для яго не падрыхтуюць жыллё ў Ватыкане. Пасля адрачэння Бенедыкт носіць тытул “ганаровага папы Рымскага” і па-ранейшаму яго называюць “яго свяцейшасць”.
Бенедыкт пакінуў Святы прастол 28 лютага. 13 сакавіка на яго месца абралі кардынала з Аргенціны Хорхе Марыа Бергольё, які атрымаў імя Францішак. Новы папа ўвайшоў на прастол 19 сакавіка.
Мінулым разам папа Рымскі адрокся ад прастолу ў 1294 годзе: гэта быў Цэлестын V, які да абрання пантыфікам вёў лад жыцця пустэльніка, а кіраўніком каталіцкай царквы прабыў усяго некалькі месяцаў.