Партыі БНФ забаранілі мітынг у Слуцку
Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзенні мітынгу 1 снежня ў гонар Слуцкага збройнага чыну.
Заяўку яшчэ 15 лістапада падавалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідар слуцкай партыйнай суполкі Віталь Амяльковіч, перадае Радыё "Свабода". Меркавалася, што ў акцыі таксама возьмуць удзел прадстаўнікі руху "За свабоду", руху салідарнасці "Разам", "Маладога Фронту" (Чэхія).
Нагадаем, што актывістам КХП БНФ і прадстаўнікам грамадства дазволілі 25 лістапада адзначыць 92-я ўгодкі Слуцкага збройнага чына, у тым ліку і ў самім райцэнтры.
Фота — slucak.org