Партыі просяць Мінюст не меркаваць пра іх па "асобных сябрах"
Міністэрства юстыцыі пасля падзеяў 19 снежня абяцала выявіць ролю кожнай апазіцыйнай партыі ў арганізацыі "беспарадкаў".
Міністр Галаванаў ў якасці магчымых захадаў рэагавання называў нават юрыдычную ліквідацыю.
Партыі не сталі гуляць з лёсам і самі звярнуліся ў Мінюст з тлумачэннямі.
З
гэтай нагоды прэс-служба ведамства распаўсюдзіла 23 снежня заяву, у
якой гаворыцца, што кіраўнікі палітычных партыяў "просяць не разглядаць
ўдзел асобных сябраў палітычнай партыі ў несанкцыянаваных акцыях, якія
пацягнулі масавыя беспарадкі, як дзейнасць ад імя палітычнай партыі ".