Партыя БНФ не будзе байкатаваць выбары
23 чэрвеня ў Мінску прайшоў сойм партыі, які прыняў рашэнне аб скліканні з’езду для вылучэння кандыдатаў на парламенцкія выбары.
Таксама на сойме вылучаныя прадстаўнікі Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі і ў назіральнікі ў Цэнтрвыбаркам. Вырашана, што нечарговы з’езд арганізацыі збярэцца 4 жніўня дзеля вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Як заявіў у інтэрв’ю Радыё Свабода старшыня партыі Аляксей Янукевіч, партыя БНФ ужо мае 38 сваіх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якія пацвердзілі сваё жаданне балатавацца. Яшчэ сямёра сябраў арганізацыі могуць схіліцца да гэтага. Таму спадар Янукевіч мяркуе, што да нечарговага з’езду гэтая лічба зменіцца. Сам ён плануе вылучацца па 92-й Аўтазаводскай акрузе ў Мінску.