Партыю БНФ хочуць выселіць і з новага офіса
Уласнік памяшкання раптам вырашыў прадаць сваю маёмасць.
Нагадаем, што ўлетку партыю выселілі са старой Сядзібы на Машэрава, 8. На новым месцы на вуліцы Крапоткіна БНФ прабыў толькі пару месяцаў.
Як паведамляе UDF.BY, уласнік вырашыў прадаць сваю маёмасць, а пакупнік хоча разарваць дамовы з наймальнікамі. Гэта значыць, што апазіцыйная партыя можа пазбавіцца юрыдычнага адрасу, а потым і дзяржаўнай рэгістрацыі.
Новы ўласнік памяшкання адмаўляе палітычныя матывы высялення БНФ і заяўляе, што рашэнне будзе залежаць толькі ад яго бачання развіцця бізнэсу.