Пасажыраў з Кобрына да Брэста везлі ў катафалку
Як піша газета “Вечерний Брест” выпадак адбыўся 13 чэрвеня.
Пасажыры, якія ехалі па маршруце Кобрын — Брэст заўважылі, што іх аўтобус маркі ПАЗ мае дзіўную канструкцыю салона і нагадвае катафалк. Кіроўца аўтобуса пацвердзіў падазрэнні пасажыраў і сказаў, што з невядомай прычыны яго ўпершыню накіравалі гэтым маршрутам, а так ён звычайна ездзіць на могілкі.
У кобрынскім аўтапарку карэспандэнту “Вячоркі” паабяцалі разабрацца з гэтым казусам.