Пасажырскі самалёт упаў у мора, усе людзі выжылі (фота, відэа)
Лайнер інданезійскай авіякампаніі Lion Air не трапіў на палосу пасадкі пры прызямленні ў аэрапорце выспы Балі і апынуўся ў моры.
Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. На борце самалёта ў той момант знаходзіліся прынамсі 130 чалавек.
Кіраўнік паліцыі выспы Арыф Вахюнадзі заявіў у інтэрв'ю мясцоваму тэлеканалу, што пасажыраў і чальцоў экіпажа паветранага судна ў гэты момант эвакуююць у тэрмінал аэрапорта.
Мяркуючы па фотаздымках з месца здарэння, змешчаных у сетцы мікраблогаў у Twitter, самалёт знаходзіўся на мелізне ў атачэнні выратавальных лодак. У яго сур'ёзна пашкоджаны фюзеляж, хваставая частка практычна адкінулася, паведамляе ВВС.
Паводле звестак аўстралійскага інфармагенцтва AAP, самалёт паспрабаваў прызямліцца прыкладна каля 15:00 паводле мясцовага часу. Прычыны інцыдэнту пакуль не высветленыя.