ПАСЕ заклікае вызваліць Андрэя Пачобута

Зварот, падпісаны міжнароднай групай дэпутатаў, польскі дэпутат Анджэй Галіцкі перадаў беларускаму амбасадару ў Варшаве Віктару Гайсёнку, інфармуе "Хартыя'97".

У дакуменце падкрэсліваецца, што журналіст быў арыштаваны за тое, што пісаў і казаў пра факты, нявыгадныя беларускім уладам. Таксама ў ім адзначаецца, што вольная прэса з'яўляецца важнай каштоўнасцю для еўрапейцаў.

Нагадаем, Пачобута арыштавалі ў яго дома на мінулым тыдні. Яго абвінавацілі ў паўторным паклёпе на кіраўніка Беларусі. За гэта журналісту пагражае да 5 гадоў турмы.

Фота — fakty.interia.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі