Пашпарт, забраны ў Атрошчанкава ў Оршы, знайшоўся ў Мінску
Нагадаем, што дакумент Аляксандра Атрошчанкава знік пасля затрымання на мінулым тыдні.
Тады яго разам з Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным знялі з цягніка, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і аштрафавалі. Пашпарты ўсіх трох у міліцыі зніклі.
Аднак калі Атрошчанкаў прыйшоў у аддзел міграцыі і грамадзянства Цэнтральнага раёна Мінска для афармлення дакументаў на атрыманне новага пашпарта, дакумент раптам знайшоўся, паведамляе сайт АГП.
Сяргей Калякін падаў заяву на новы пашпарт пару дзён таму. Пра лёс дакумента, які знік падчас спецаперацыі сілавікоў у Оршы, ён нічога не ведае. Гэтаксама не ведае пра свае дакументы і Анатоль Лябедзька.
Фота — Белсат