Пасля будоўлі АЭС тарыфы на электрычнасць будуць стрымлівацца

Пра гэта ўпэўнена заявіў на 5-й Міжнароднай выставе “Атамэкспа-Беларусь 2013” намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Чыноўнік адзначыў, што зараз Беларусь спажывае каля 21-22 мільярдаў кубічных метраў газу. Увядзенне АЭС дазволіць зэканоміць каля 5 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу штогод.

Міхадзюк: “Гэта дазволіць знізіць сабекошт вырабленай у краіне электраэнэргіі. А гэта стрымліванне росту тарыфаў! І не толькі стрымліванне, але і іх зніжэнне!”

Перспектывы выглядаюць прыемна, калі б толькі не той факт, што да 2015-2016 года згодна з планамі ураду насельніцтва будзе пакрываць 100% тарыфу на электрычнасць.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі