Пасля канцэрту гурта "U.D.O." у Мінску сем фанатаў апынуліся ў міліцыі

Нагадаем, што канцэрт вядомага рок-гурта прайшоў увечары 5 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск". Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, падчас канцэрту некаторыя рок-фанаты сталі паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, яны заміналі іншым гледачам і парушалі грамадскі парадак.

Міліцыянты затрымалі сямёх самых агрэсіўных з іх. Паведамляецца, што ўсе затрыманыя былі нецвярозымі. Акрамя таго, сталічная міліцыя падкрэслівае, што напачатку арганізатары канцэрту вырашылі самастойна займацца арганізацыяй бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі