Ліга Еўропы: "Бурсаспор" выйграў у "Гомеля" — 2:1

28 ліпеня ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы "Гомель" у гасцях прайграў турэцкаму "Бурсаспору". Лік на 42-й хвіліне пасля розыгрышу штрафнога адкрыў Ігар Кузмянок. Уладальнік Кубка Беларусі дэманстраваў даволі цікавую і вельмі прыемную гульню. На 48-й хвіліне пасля ўдару гульца "Гомеля" метраў з 30-ці мяч трапіў у штангу.

Аднак на 52-й хвіліне Сердар Азіс галавой забіў гол у адказ, а на 72-й гаспадары поля, скарыстаўшыся памылкай абаронцаў, выйшлі наперад. На шчасце, больш футбалісты "Бурсаспора" вызначыцца не змаглі. "Гомель" мае неблагія шансы, каб у хатняй гульні 4 жніўня ўзяць рэванш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі