Амбасада ЗША адрэагавала на заявы Аляксандра Лукашэнкі

"Заявы, зробленыя 12 лістапада, выклікалі ў нас здзіўленне, паколькі ў ЗША людзей не падвяргаюць турэмнаму зняволенню за тое, што яны вылучаюцца на грамадскія пасады. Мы працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, уключаючы былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча", — заявілі БелаПАН у пасольстве ЗША ў Мінску.

Нагадаем, 12 лістапада кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступаў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Гаворачы пра выбары прэзідэнта ЗША, ён адзначыў: "23 кандыдаты было ці 25 у Амерыцы кандыдатаў у прэзідэнты. Вы іх ведаеце? Вы толькі чулі пра Абаму і Ромні, так? А астатніх толькі за спробу дыскутаваць з гэтымі двума кітамі перасаджалі ў турму. Вось і ўся дэмакратыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі