Затанулую “Булгарыю” уздымаюць

Два спецкраны ўжо прыбылі на месца. Раней меркавалася, што ўздымаць судна пачнуць каля 17.00 паводле мясцовага часу, аднак удалося пачаць аперацыю раней. Завалены на правы бок цеплаход спачатку выраўняюць, а потым ужо непасрэдна ўздымуць са дна Волгі. Гэта адбудзецца ў панядзелак 18 ліпеня, перадаюць інфармагенцтвы.

Круізны цеплаход “Булгарыя” затануў 10 ліпеня ў часе моцнай навальніцы. На борце было амаль 200 чалавек, уратаваліся толькі 79. Сярод загінулых адна беларуска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі