Пацярпелы ад тэракту Саакян абвінаваціў суд у парушэнні заканадаўства
Ён прасіў выклікаць ў суд у якасці сведак супрацоўнікаў спецназа, якія ўдзельнічалі ў затрыманні абвінавачаных.
Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава затрымлівалі ў Мінску на вуліцы Караля. Самвел Саакян лічыць, што выклікаць спецназаўцаў у суд неабходна для ўстанаўлення сапраўдных абставінаў затрымання 12 красавіка, паведамляе “Інтэрфакс”.
Суд адмовіў у задавальненні гэтага хадайніцтва, у сувязі з чым пацярпелы папрасіў занесці ў пратакол пасяджэння заяву аб парушэнні працэсуальнага заканадаўства. Адмова была зробленая без агучвання матываў.
Суд таксама адмовіў у хадайніцтве адвакату Кавалёва Станіславу Абразею, які раней звяртаўся да з просьбай аб допыце ў якасці сведак чатырох рабочых. Яны праводзілі рамонтныя работы на станцыях "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" незадоўга да выбуху.