Пацыентаў баранавіцкай лякарні перавялі ў цёплую палату

Нагадаем, што пару дзён таму сітуацыя ў палаце №311 неўралагічнага аддзялення асвятлялася ў мностве беларускіх СМІ. Тэмпература паветра ў палаце трымалася каля +10 градусаў. На вокнах лёд намярзаў нават унутры палаты.

Як паведамляе "Intex-press", пасля ўмяшання журналістаў у палаце стала цяплей, вокны ачысцілі ад лёду і нанава заклеілі, А на наступны дзень з праверкай прыйшлі работнікі санстанцыі. Пасля гэтага ўсіх хворых перавялі ў іншую палату, дзе топяць лепей.

Па словах галоўнага санітарнага лекара Баранавічаў і раёна Сяргея Плескацэвіча, парушэнні санітарных правілаў былі выяўлены толькі ў адной 311-й палаце неўралагічнага аддзялення. Санстанцыя абяцае катраляваць рамонт палаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі