Паўла Вінаградава зноў затрымалі, заўтра — суд
Грамадскага актывіста адправілі за краты за акцыю салідарнасці.
Верагодна, яго падазраюць у вывешванні каля ўваходу ў станцыю метро "Няміга" партрэта палітвязня Мікалая Статкевіча і бела-чырвона-белага сцяга.
Пра затрыманне ў панядзелак напісала ў сацыяльных сетках жонка Паўла Святлана. Справу актывіста маладзёжнага крыла кампаніі "Гавары праўду" "Zmena" будзе разглядаць у аўторак суд Цэнтральнага раёна.
Галоўны “брыдкаслоў” краіны Павел Вінаградаў: 6 затрыманняў з пачатку года
Фота — Еўрарадыё, facebook.com