Паўночнакарэйская прапаганда "разбамбіла" Капітолій (відэа)
Кіраўніцтва КНДР працягвае марыць пра знішчэнне ЗША.
Відэа пад назвай "Агнявая бура абрынецца на штаб-кватэру вайны" ўяўляе сабой дэманстрацыю зброі з кароткім эпізодам навядзення прыцэлу на Капітолій у Вашынгтоне.
Як адзначае сайт delfi.lv, у антыамерыканскім роліку, які складаецца пераважна з запісаў вайсковых парадаў і кадраў запуска артылерыйскіх ракет, удар наносіцца і па Белым доме.
Закадравы голас урачыста абвяшчае, што сталіца ЗША знаходзіцца "ў зоне дасягальнасці... атамнай бомбы".
Фота — AFP