Паўночная Карэя пагражае перапыніць перамір'е 1953 года

У аўторак павінна прайсці паседжанне Савета бяспекі ААН. На ім будуць разглядацца новыя санкцыі супраць КНДР у адказ на трэція ядзерныя выпрабаванні, праведзеныя Пхеньянам месяц таму.

Прадстаўнікі Вярхоўнага камандавання КНДР заявілі, што яны адмовяцца ад дамовы пра перамір'е, калі ЗША і Паўднёвая Карэя працягнуць сумесныя вайсковыя вучэнні, якія ідуць цяпер, перадае ВВС.

Паўночная Карэя і раней выступала з падобнымі пагрозамі ў адказ на санкцыі і сумесныя ваенныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі.

Фота — ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі