Павел Няхайчык 18 хвілін гуляў супраць БАТЭ
Былы паўабаронца барысаўчан згуляў супраць сваёй былой каманды ў складзе маскоўскага "Дынама".
Таварыскі матч прайшоў у Турцыі, дзе каманды праводзяць вучэбна-трэніровачныя зборы. Як паведамляе "Прессбол", ён скончыўся ўнічыю — 0:0. Павел Няхайчык выйшаў на поле на 72-й хвіліне, а яшчэ адзін экс-барысаўчанін Ігар Шытаў не гуляў.
Адзначым, што ў той жа Турцыі таварыскі матч правёў "Гомель", які згуляў унічыю 1:1 з "Газавіком" з Арэнбурга. Гол з пенальці забіў Вячаслаў Глеб. А вось Аляксандр Глеб у чарговым таварыскім матчы самарскіх "Крылаў Саветаў" не вызначыўся. У Галандыі расіяне перамаглі мясцовы клуб "Дэ Графсхап" — 3:0. Глеб, як і Сяргей Верамко, правёў увесь матч. Дзмітрый Вярхоўцаў быў заменены на 70-й хвіліне, тады ж на поле з'явіўся Дзмітрый Молаш. Нагадаем, што яшчэ адзін беларус у "Крылах Саветаў" Сяргей Карніленка траўмаваны.