Павел Вінаградаў абвясціў галадоўку
Пра гэта Еўрарадыё стала вядома ад самога вязня, які цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.
Касацыю па справе Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава разгледзяць 29 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна. Працэс прызначаны на 15 гадзін. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў самім судзе. Не выключана, што той самы суддзя будзе разглядаць і касацыйную скаргу журналіста нашага радыё Паўла Свярдлова.
Нагадаем, што абодвух хлопцаў асудзілі 22 чэрвеня на 15 сутак арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве. Пры гэтым Арцыбашава затрымалі ўдзень 21 чэрвеня перад флэш-мобам з цацкамі, а Вінаградава — увечары ў сябе дома.
Фота — svaboda.org