Паводка затапіла мікрараён Гомеля: людзі плаваюць на лодках (фота)

Некаторыя сем’і ў гэтым прыватным сектары адселеныя на “вялікую зямлю” — у гарадскія інтэрнаты. Астатнія дабіраюцца з дома на працу і назад на лодках або пешшу па вадзе ў рыбацкіх ботах ці гідракасцюмах, паведамляе Радыё Свабода. Але такую адмысловую амуніцыю маюць далёка не ўсе тутэйшыя жыхары. Веснавая вада з Сожа і Любенскага возера літаральна за паўдня затапіла Манастырок.

Ахоўная дамба, якую насыпалі гарадскія ўлады некалькі гадоў таму з боку ракі Сож, каб хоць неяк аберагчы раён прыватных дамоў ад паводкі, не дапамагла. Вада перахлынула дамбу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі