Паўторны суд пакінуў Аляксандра Крутога пад вартай
Такое рашэнне 20 сакавіка прыняў суддзя Маскоўскага раёна Мінску Яўген Хаткевіч.
Раней у гэтым жа судзе было прынятае рашэнне ужыць меры бяспекі і лячэння да Аляксандра Крутога. Нагадаем, што гэта бацька пацярпелай падчас тэракту ў мінскім метро Інэсы Крутой. Пад варту яго ўзялі пасля шэрагу хадайніцтваў Крутога ў судзе над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. У прыватнасці, ён прапаноўваў адкласці суд, пакуль у Беларусі не забароняць смяротнае пакаранне.
Цяперашні суд праходзіў у закрытым рэжыме. Як паведамляе БелаПАН, 20 сакавіка людзі, якія прыйшлі падтрымаць сям'ю Крутых, сутыкнуліся з праблемамі. Іх спрабавалі не дапусціць не тое што ў залу паседжанняў суда, але нават у будынак суда.
Пасля сённяшняга рашэння суда Інэса Крутая для абароны свайго бацькі мае намер звяртацца ў міжнародныя арганізацыі.
Фота: spring96.org