Пажар на на Вуглягорскай ЦЭС пад Данецкам патушылі

Моцны пажар, які палыхнуў па абедзе 29 сакавіка, патушылі раніцай у суботу. Жыхары горада Светладарска (болей за 12 тысяч чалавек) праз гэтае здарэнне часова засталіся без ацяплення. Таксама адключалася электрычнасць на Новалуганскім фільтравальна-ачышчальным водным комплексе.

Пажар тушылі 40 адзінак асноўнай і спецыяльнай тэхнікі. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе УНІАН.

Пад Данецкам гарыць цеплаэлектрастанцыя, загінуў чалавек (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі