Пенсіянерка заспявала на беларускім адборы “Еўрабачання” (відэа)

kavaliova.mp3

Ніна Кавалёва нарадзілася ў 1954 годзе. Спявачка салюе ў Нацыянальным акадэмічным народным аркестры імя І.Жыновіча. А на адбор "Еўрабачання" прыйшла "паспорыць з маладымі".

“Я б узяў у фінал гэтую чароўную жанчыну, якая заспявала пра сыноў. Бо я абсалютна перакананы: калі хочацца прыцягнуць увагу да конкурса ― з тэлевізійнага, з прадзюсарскага гледзішча ― з’яўленне такога персанажа ў адборы выклікала б агромную колькасць абмеркаванняў”, ― прызнаўся сябра журы, прадзюсар Уладзімір Максімкоў. Але адразу ж дадаў, што гэта яго прыватнае меркаванне, а ўсе рашэнні журы прымае калегіальна.

Нагадаем, беларускі адбор “Еўрабачання 2013” стартаваў 30 кастрычніка. Журы адслухоўвае канкурсантаў у Палацы пазашкольнай працы “Золак” ― ён месціцца недалёка ад мінскай кальцавой на Партызанскім праспекце. На кожнага выступоўцу адводзіцца не больш за 3 хвіліны. У першы дзень адбору свае песні прызналі 55 выканаўцаў, сярод якіх Алена Ланская, N.R.M., Саша НэмаNuteki.

Відэа: Надзея Бужан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі