Перад Генеральным консульствам Польшчы ў Брэсце вялікія чэргі
Чарга з некалькіх соцень людзей выстройваецца штодня, усе яны хочуць атрымаць візы.
У асноўным людзі прыходзяць у другой палове дня, дзеля атрымання дакументаў. Заходні вектар паездак вельмі папулярны. Людзі едуць па больш танныя і якасныя прамысловыя тавары, прадукты.
Летась вялікай чаргой лічылася сто чалавек. Цяпер чарга налічвае больш за трыста і расцягваецца на сто метраў.