Перад матчам з "Барселонай" БАТЭ не змог абыграць "Белшыну"
У пятніцу прайшоў адзін матч 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Барысаўскі БАТЭ ў Бабруйску згуляў унічыю з "Белшынай" — 1:1. Лік адкрыў на 5-й хвіліне барысаўчанін Канцавы, а на 46-й Зубовіч забіў гол у адказ.
Іншыя матчы 26-га тура пройдуць у нядзелю, 25 верасня.
Нагадаем, 28 верасня БАТЭ згуляе на мінскім стадыёне "Дынама" ў матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў з "Барселонай".