На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу (фота)

Увечары ў панядзелак спыняўся рух на вуліцы Няміга, ад вуліцы Караля да Раманаўскай слабады. Падыходы да гэтага раёна перакрывалі міліцыянты. На месцы працавалі сапёры, натрэніраваны на пошук выбухоўкі сабака, стаяла спецтэхніка. Міліцыянты распавядаюць, што ў раёне прыпынку грамадскага транспарту знайшлі нейкі пакунак. Сапёры выстралілі па пакунку, у якім аказалася макулатура.

На час праверкі на вуліцы ўтварыўся вялікі корак з аўтобусаў, тралейбусаў (ад Траецкага прадмесця да Музкамедыі).

Вось што паведамляў з месца падзеяў у жывым эфіры Еўрарадыё Віталь Зыблюк:

120416 ZybljukS.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі