"Пераможны" аўтамабіль на вуліцах Мінска (фота)
9 траўня Еўрарадыё заўважыла і сфатаграфавала на ўскрайку сталіцы рарытэтны ГАЗ-69 з надпісам "Дзякуй дзеду за перамогу!" на борце.
Адрэстаўнаваная машына выглядае вельмі падобнай на аўто часоў Вялікай айчыннай вайны. Але насамрэч яна пасляваенная: распрацоўка гэтай мадэлі пачалася ў 1946 годзе, выпуск - у 1953. На канвееры горкаўскага аўтазавода ГАЗ-69 змяніў легендарны вайсковы ГАЗ-67Б.
А ў Пінску ў Дзень перамогі з'явіўся яшчэ адзін пераможны аўтамабіль, праўда, ужо вельмі сучасны.