Пераможца "Еўрабачання" Бяляцкаму: Дарагі Алесь! Трымайся!

Ларын выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітзняволеным, падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі. Больш за дзве гадзіны яны размаўляла з Наталляй Пінчук, жонкай Бяляцкага, з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі журналістамі.
​​
Яна падрабязна цікавілася ўмовамі ўтрымання Бяляцкага ў турме, колькасцю беларускіх палітвязняў, станам захавання правоў чалавека, свабодай выказванняў у Беларусі, леташнімі "маўклівымі пратэстамі", паведамляе Радыё Свабода.

Ларын падпісвае зварот аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Аўтограф Ларын для Алеся Бяляцкага: "Дарагі Алесь! Трымайся свайго сэрца і розуму. Гэта тваё". Фота — svaboda.org

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Насамрэч грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасць. Краіны ЕС, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

Бяляцкі ў цяперашні час знаходзіцца ў бабруйскай калоніі, працуе на швейнай вытворчасці, дзе займаецца пакаваннем гатовай прадукцыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі