Пераможцу паэтычнага конкурса на Брэстчыне адправяць у Швецыю
У ім могуць удзельнічаць маладыя людзі 15-18 гадоў.
Конкурс юнацкай паэзіі з’яўляецца часткай Дня шведскай і беларускай літаратуры, які пройдзе ў Брэсце 18 траўня. На яго, дарэчы, чакаюць трох шведскіх паэтак: Анэлю Юрдаль (Anneli Jordahl), Ліну Экдаль (Lina Ekdahl), Сару Лундберг (Sara Lundberg). Беларускі бок маюць прадставіць Алесь Разанаў і Святлана Алексіевіч.
Адзначым, што конкурс ладзіцца Шведскім саюзам “За грамадства без наркотыкаў”, Брэсцкім аблвыканкамам і абласной бібліятэкай імя Горкага.