Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка — 13-я ў Еўропе
Менавіта такое месца заняла беларуска па выніках апытання польскага інфармагенцтва РАР па вызначэнні лепшага спартсмена кантынента 2012 года.
Лепшым у Еўропе назвалі трохразовага чэмпіёна свету па аўтагонках Формулы-1 Себасцьяна Фетэля з Нямеччыны, у якога 139 ачкоў. У Вікторыі Азаранкі толькі 32 балы. Побач з ёй — футбалісты Андрэс Ін'еста з Іспаніі і Крышціяну Раналду з Партугаліі, хакеіст Яўген Малкін з Расіі, тэнісісты Новак Джокавіч з Сербіі і Роджэр Федэрэр са Швейцарыі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — daylife.com