Песня Ксюшы Дзягелькі "Я з вёскі" за пяць дзён набрала 550 тысяч праглядаў

13-гадовая школьніца з Акцябрскага Ксюша Дзягелька 17 красавіка "падрала байнэт" відэакліпам сваёй песні "Я з вёскі". За суткі на youtube ён меў больш за 100 тысяч праглядаў, за пяць дзён — 550 тысяч.

Нешта падобнае можна было назіраць тры гады таму, калі "апакаліптычная" песня 13-гадовага Юры Дземідовіча з паўфіналу "Дзіцячага Еўрабачання" "Чароўны трусік" таксама ўзварухнула байнэт. "Этыс! Атыс! Аніматыс! Этыс! Атыс! Аматыс!" — спяваў Дземідовіч. Яго песню тады называлі нават "медыя-вірусам". З 1 да 5 чэрвеня 2009-га відэа паглядзелі больш за 100 тысяч разоў (а на сённяшні дзень колькасць праглядаў — больш за 500 тысяч).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі